А кампаніі

 

У 1963 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю Маладзечанскі млынкамбіната №16.

У 1964 годзе камбікормавы цэх уведзены ў дзеянне. У працэсе яго рэканструкцыі было ўстаноўлена новае асноўнае тэхналагічнае, пнеўматранспартнае і аспірацыйнае абсталяванне.

У 1965-1966 гадах было завершана будаўніцтва другой і трэцяй чэргаў элеватара №1.

У 1970 годзе скончана будаўніцтва склада бястарнага захоўвання мукі і водпуску на аўтатранспарт ёмістасцю 500 тон.

У 1972 годзе да камбіната далучаны Валожынскі вытворчы ўчастак, прызначаны для прыёму і захоўвання збожжа.

У 1975 годзе Маладзечанскі млынкамбінат № 16 перайменаваны ў Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў.

У 1979 годзе скончана будаўніцтва і ўведзены ў эксплуатацыю склад сіласнага тыпу (элеватар №2) ёмістасцю 32 000 тон для збожжавай сыравіны камбіцэха з прыёмнымі прыладамі з чыгункі і аўтамабільнага транспарту, зернесушылкай.

У 1980 годзе скончана будаўніцтва новага бытавога корпуса.

У 1987 годзе да камбіната далучаны Красненскі вытворчы ўчастак, які займаўся прыёмам гатункавага насення.

У 1996 годзе Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства “Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў”.

У 2004 годзе камбінатам набыты свінагадоўчы комплекс у вёсцы Хожава Маладзечанскага раёна.

У 2006 годзе на прадпрыемстве ўкаранёна сістэма менеджменту якасці “Вытворчасць мукі і камбікармоў” у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО 9001 – 2001, атрыманы міжнародны сертыфікат.

 

ЗАРАЗ ААТ «МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ КАМБІНАТ ХЛЕБАПРАДУКТАЎ»

Ідзе ў нагу з часам і імкнецца да лепшага – гэта шлях паспяховай і сучаснай кампаній, па якім ідзе «Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў». У 2020 годзе была запушчана аўтаматычная лінія перапрацоўкі алейных культур (рапс, соя, сланечнік). Быў зарэгістраваны ТЗ “МукаМол”, пад якім рэалізуецца прадукцыя на ўнутраны і знешні рынак, а таксама быў зроблены рэбрэндынг упакоўкі.

 

СЕРТЫФІКАТЫ

 

СТРУКТУРА

У структуру ААТ “Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў” уваходзіць:

1. Сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Хожаваагра-2009”
Тэл. +375 176 72 84 90

ГАДАВАЯ СПРАВАЗДАЧА

Гадавая справаздачнасць 2024 ЦБ

Гадавая справаздачнасць 2023 ЦБ

Гадавая справаздачнасць 2022 ЦБ

Аб’ява аб сходзе 25.04.2022

Гадавая справаздачнасць ААТ “Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў”

chat